МСЦІСЛА́ЎСКАЯ ТА́ЛЕСНАЯ МАНУФАКТУ́РА Дзейнічала ў 1816—84 у г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. У 1816—20 мела 9 станкоў, у 1884—2 станкі. У 1816 працавала 60 вольнанаёмных рабочых, выпушчана 4,7 тыс. аршынаў прадукцыі, у т.л. тонкага сукна 264, байкі 990, фланелі 100, талесаў 2900, арбаканфосаў (шарсцяная тканіна даўж. 2 аршыны з выразам для галавы) 430 і інш. Воўну куплялі ў Магілёўскай і Чарнігаўскай губ., дапаможныя матэрыялы ў Маскве.
т. 10, с. 539
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)